У Дзень аховы дзяцей, 1 чэрвеня, першасная прафсаюзная арганізацыя Гродзенскага РУП «Фармацыя» сумесна з кіраўніцтвам прадпрыемства арганізавала яркае і незвычайнае свята для супрацоўнікаў прадпрыемства і іх дзеткаў у Маладежным цэнтры Гродна.
Гасцей мерапрыемства чакалі сапраўдныя неспадзеўкі: чэлендж-шоу, цікавыя конкурсы і квэсты, майстар-клас па вырабе бомбачак для ванн, а таксама запальная дыскатэка.
Пасля свята хлопцы i дзяучаты, а таксама дарослыя яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі і атмасфернымі фота.