У мінулую пятніцу на аптэчным складзе Гродзенскага РУП «Фармацыя» адбылася сустрэча «выпускнікоў» аптэчнага склада — ветэранаў працы. Такая выдатная імпрэза была прысвечана патройнаму святу- Дню пажылога чалавека, Дню маці, Дню працаўнікоў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці. Апроч прадстаўнікоў мудрага пакалення, у свяце ўзялі ўдзел кіраўніцтва прадпрыемства ў асобе намесніка генеральнага дырэктара Ляпешка Марыны Лявонцьеўны, старшыня прафсаюзнага камітэта Жытко Марыя Аляксандраўна, а таксама калектыў аптэчнага склада.
Для ветэранаў была арганізавана цікавая экскурсія па сучасным аптэчным складзе, канцэртная праграма з удзелам супрацоўнікаў склада, а таксама чаяпіцце, падчас якога госці змаглі ўспомніць часы сваёй працоўнай дзейнасці, адзначыць высокі ўзровень цяперашніх дасягненняў аптовага звяна, а таксама зарадзіцца цёплай, душэўнай і сяброўскай атмасферай.