Да Рэспубліканскага Дня маці Гродзенскае РУП «Фармацыя» абвясціла вельмі кранальны чэлендж пад назвай «Адгадай маму». Дзеці супрацоўніц прадпрыемства малявалі сваіх цудоўных мам, а потым падпісчыкі груп Гродзенскага РУП«Фармацыя» у сацыяльных сетках разам адгадвалі, хто з калегаў адлюстраваны на дзіцячых малюнках. Чэлендж з хэштэгам #Угадаймаму апынуўся вельмі вясёлым, яго падтрымалі не толькі спецыялісты г.Гродна, але і ўсёй вобласці.