Лясы прынята называць "лёгкімі" планеты і гэта па-сапраўднаму так — яны забяспечваюць кіслародам усё жывое, з'яўляюцца рэгулятарам сярэдняй тэмпературы і канцэнтрацыі вуглякіслага газу на зямлі.
Супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» кожны год бяруць удзел у акцыі па пасадцы лесу, і гэты год не стаў выключэннем. Сонечным суботнім днём 10 красавіка яны з задавальненнем высаджвалі маладыя саджанцы бяроз і соснаў, цешыліся яркім вясновым днём і дзяліліся пазітыўным настроем з калегамі.