9 мая спецыялісты Гродзенскага РУП “Фармацыя” узялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Вялікаму Дню Перамогі, а таксама ў рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”. А на пляцоўцы каля Кургана Славы разгарнулася інтэрактыўная “Палявая аптэка”, прысвечаная вайскова-патрыятычнай тэматыцы. Супрацоўнікі прадпрыемства расказвалі наведнікам пра лекавае забеспячэнне ў гады Вялікай айчыннай вайны, працаўнікоў Гродзенскага РУП “Фармацыя”, якія прымалі ўдзел у набліжэнні Дня Вялікай Перамогі, а таксама пра тое, як ужыццяўлялася праца аптэк Гарадзеншчыны ў перыяд вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падчас мерапрыемства “Палявую аптэку” наведалі Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Каранік Уладзімір Сцяпанавіч і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Хаджымуратавіч Караеў.