23 лютага, у Дзень абаронца Айчыны, традыцыйна віншуюць мужчын. А для мужчын Гродзенскага РУП«Фармацыя» жаночая палова калектыву згатавала незвычайны, але запамінальны падарунак,-майстар-клас па гатаванні кавы ад барыста. Сакрэты ідэальнага напою, асаблівасці розных відаў кавы, іскрынкі ад сапраўдных прафесіяналаў і не толькі…Майстар-клас суправаджаўся мноствам пытанняў ад гледачоў, незвычайнымі фактамі з гісторыі кавы, шчырымі ўсмешкамі і непадробленай цікавасцю.