Дэлегацыя Гродзенскага РУП «Фармацыя» прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кіраўніцтва, прафсаюзны камітэт, спецыялісты дзяржаўнай аптэчнай сеткі горада Гродна, а таксама раённых цэнтраў наведалі святочныя мітынгі, ўсклалі кветкі да помнікаў воінам-вызваліцелям, дзякуючы якім мы можам мірна і шчасліва жыць. Таксама для гасцей і жыхароў абласнога цэнтра і гарадскога пасёлка Бераставіца былі арганізаваны выставы-прэзентацыі, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў ролі правізара розных часоў, пазнаёміцца з гісторыяй і сучаснасцю дзяржаўнай аптэчнай сеткі, пакаштаваць смачныя і карысныя вітаміны і біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы.