ЦРА №7 Бераставіцкага раёна перадала карысныя падарункі, сабраныя падчас традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Елка здароўя» выхаванцам ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі г.п. Бераставіца». Для дзеткаў супрацоўнікі і наведнікі аптэк набылі вітамінава-мінеральныя комплексы, біялагічна актыўныя дадаткі да ежы і іншыя тавары аптэчнага асартыменту для ўмацавання здароўя.