23 снежня 2021 года на базе Гродзенскага РУП «Фармацыя» адбылося вытворчая нарада з павесткай:
- Намеснік генеральнага дырэктара Зарэцкая Т.А. выступіла з наступнымі дакладамі: «Аналіз заўваг і прапаноў грамадзян, якія паступілі ў аптэчныя арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя» і «Пра ўмацаванне грамадскай бяспецы і дысцыпліны і ходзе рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.03.2004 №1 на Гродзенскім РУП «Фармацыя»
- Пра вынікі выязных і планавых рэвізій у аптэках вобласці расказала начальнік кантрольна-рэвізійнага аддзела Дзікоўская А.З.
- З дакладам «Асаблівасці падрыхтоўкі інфармацыі і фотасправаздач для публікацый у СМІ і сацсетках» выступіла начальнік інфармацыйна-даведкавага аддзела Барадзіна М.А.
Па сканчэнню вытворчай нарады адбылася справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя». У канферэнцыі ўзяў удзел Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя Уладзіслаў Робертавіч Галяк.
Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні працы прафсаюзнага камітэта з 2019 па 2021 год, а таксама былі ўручаны ўзнагароды найболей актыўным удзельнікам прафсаюза.