Штогадова 3 снежня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень інвалідаў — міжнароднае мерапрыемства, скіраванае на прыцягненне ўвагі да інтэграцыі асаблівых людзей у жыццё. У 1992 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 3 снежня Міжнародным днём інвалідаў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашай краіне гэты дзень абвешчаны Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь.
У гэты дзень Гродзенскае РУП «Фармацыя» у адпаведнасці з калектыўнай дамовай аказала матэрыяльную падтрымку працаўнікам-людзям з абмежаванымі магчымасцямі і супрацоўнікам, якія выхоўваюць дзетак-інвалідаў.