19 красавіка 2023 года ў Гродзенскім РУП «Фармацыя» адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага ОО «Белая Русь», першым намеснікам старшыні Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РГОО «Беларускае грамадства «Веды» Варанiцай Святланай Уладзіміраўнай, падчас якой прайшло абмеркаванне Звароту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. На сустрэчы прысутнічалі генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Баравік Віталій Рыгоравіч, намеснік генеральнага дырэктара Зарэцкая Таццяна Аляксандраўна, адмыслоўцы аддзелаў і службаў прадпрыемства. Мерапрыемства атрымалася насычаным і выклікала вялікую цікавасць у калектыву.