Сёння ўрачыста адчыніла дзверы новая аптэка Гродзенскага РУП «Фармацыя» №22 у мікрараёне Грандзічы па адрасе вул.Глухова,28-53. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел ганаровыя госці — кіраўнік справамi адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Раўлушэвiч Ірына Эдмундаўна, арэндадавец памяшкання Арэхва Алег Антоніевіч, а таксама генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Баравік Віталь Рыгоравіч, намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП «Фармацыя» Зарэцкая Таццяна Аляксандраўна.
Наведнікаў новай аптэкі парадуе шырокі асартымент лекавых сродкаў, біялагічна актыўных дадаткаў да ежы, тавараў аптэчнага асартыменту, медычнай тэхнікі, светлы ўтульны інтэр'ер, кваліфікаваныя спецыялісты, магчымасць самакантролю артэрыяльнага ціску.