Дабрачынная акцыя Гродзенскага РУП "Фармацыя" “Елка здароўя” завяршылася ў г.Ліда. Супрацоўнікі цэнтральнай раённай аптэкі №146 г.Ліда перадалі сабраныя фармацэўтычныя падарункі з вітамінна-мінеральных комплексаў, біялагічна актыўных дадаткаў ежы, медычных вырабаў выхаванцам Дома сямейнага тыпу ў г.Ліда.