Сацыяльная дысконтная праграма дзейнічае ў аптэках Гродзенскага РУП «Фармацыя» дзеля падтрымкі сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва. У рамках праграмы дзяржаўныя аптэкі Гродзенскай вобласці даюць зніжкі да 5% і да 10% з рознічнай цаны на лекавыя сродкі, медычныя вырабы і тавары аптэчнага асартыменту беларускай вытворчасці пры іх рэалізацыі наступным катэгорыям грамадзянаў:
- інвалідам і ўдзельнікам ВАВ і асобам, прыроўненым да іх па льготах;
- інвалідам 1, 2, 3 групы; дзецям-інвалідам;
- асобам пенсійнага веку;
- грамадзянам, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
- цяжарным кабетам;
- шматдзетным сем'ям (якія маюць 3 і болей дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў);
- дзецям да 3 гадоў.
Зніжка даецца пасля прад'яўлення пацвярджальнага дакумента.
Спіс аптэк, што даюць зніжку да 10%:
- Аптэка № 235 г. Гродна, вул. Сацыялістычная, 21-3;
- Аптэка № 236 г. Гродна, вул. Паўднёвая, 2;
- Аптэка № 45 г. Смаргонь, вул. Юбілейная, 14.
Спіс аптэк, што даюць зніжку да 5%:
- Аптэка № 3 г. Гродна, вул. Антонава, 4;
- Аптэка № 94 г. Гродна, вул. Пушкіна, 27;
- Аптэка № 147 г. Гродна, пр-т Янкі Купалы, 22А-2;
- Аптэка № 158 г. Гродна, пр-т Касманаўтаў, 38А;
- Аптэка № 159 г. Гродна, пр-т Кляцкова, 34;
- Аптэка № 205 г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 54А-3;
- Аптэка № 220 г. Гродна, вул. Суворава, 21;
- Аптэка № 230 г. Гродна, вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 54, пам. 2;
- Аптэка № 237 г. Гродна, вул. Брыкеля, 26;
- Аптэка № 8 г. Скідзель, вул. Зялёная, 43В;
- Аптэка № 76 г. Скідзель, вул. Кірава, 3;
- Аптэка № 52 г. Шчучын, вул. Рудага В. А., 11;
- Аптэка № 191 г. Шчучын, вул. Савецкая, 8;
- ЦРА № 9 Зэльвенскага раёна г.п. Зэльва, вул. Пушкіна, 62;
- ЦРА № 10 Мастоўскага раёна г. Масты, вул. Савецкая, 48-9А;
- Аптэка № 154 г. Масты, пр-т Міру, 2А;
- Аптэка № 210 г. Масты, вул. Пралетарская, 24А;
- ЦРА № 11 Свіслацкага раёна г. Свіслач, вул. Чырвонаармейская, 36;
- ЦРА № 16 Воранаўскага раёна г.п. Воранава, вул. Савецкая, 97;
- ЦРА № 55 Дзятлаўскага раёна г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, 2;
- ЦРА № 59 Іўеўскага раёна г. Іўе, вул. 50 год Кастрычніка, 22/7;
- Аптэка № 192 г. Іўе, пл. Камсамольская, 2;
- Аптэка № 138 г. Навагрудак, вул. Ламаносава, 4А;
- Аптэка № 54 г. Слонім, вул. Фабрычная, 22;
- Аптэка № 108 г. Слонім, вул.Францыска Скарыны, 7;
- Аптэка № 171 г. Слонім, вул.Янкі Купалы, 3;
- Аптэка № 241 г. Слонім, вул.Школьная, 1-1;
- ЦРА № 65 Карэліцкага раёна г.п. Карэлічы, вул. Прытыцкага, 6;
- Аптэка № 58 г.п. Мір, пл. 17 Верасня, 5;
- ЦРА № 90 Ашмянскага раёна г. Ашмяны, вул. Савецкая, 58;
- ЦРА № 95 Астравецкага раёна г. Астравец, зав. Кастрычніцкі, 9;
- Аптэка № 219 г. Смаргонь, вул. Леніна, 46В;
- Аптэка № 82 г.п. Краснасельскі, вул. Школьная, 2;
- Аптэка № 224 г. Ваўкавыск, вул. Соф'і Панковай, 57А-1;
- ЦРА № 146 Лідскага раёна г. Ліда, вул. Крупскай, 7;
- Аптэка № 51 г. Ліда, вул. Машэрава, 12;
- Аптэка № 161 г. Ліда, бульвар Князя Гедыміна, 4-54;
- Аптэка № 164 г. Ліда, вул. Гагарына, 27;
- Аптэка № 172 г. Ліда, вул. Камсамольская, 26А;
- Аптэка № 233 г. Ліда, вул. Кірава, 19.
Зніжка не даецца:
- на медычныя тавары, якія набываюцца па бясплатных і льготных рэцэптах;
- на медычныя тавары, звернутыя ў прыбытак дзяржавы;
- на лекавыя сродкі аптэчнага вырабу;
- па аплатнай карце «Халва» і іншых картах растэрміноўкі.
Сума зніжкі не можа перавышаць гандлёвую нацэнку, усталяваную на тавар, які набываецца.
Зніжка не падсумоўваецца, ўжываецца толькі адзін варыянт зніжкі, максімальны з даступных пакупніку.