Уладальнікам карт дысконтнай праграмы «City Pass Belarus» пры набыцці лекавых сродкаў, медычных вырабаў і тавараў аптэчнага асартыменту ўва ўсіх аптэках Гродзенскага РУП «Фармацыя» даецца зніжка да 5% на тавары беларускай вытворчасці.
Зніжка даецца пасля прад'яўлення да моманту разліку карты «City Pass Belarus».
Зніжка не даецца:
- на медычныя тавары, што набываюцца па бясплатных і льготных рэцэптах;
- на медычныя тавары, звернутыя ў прыбытак дзяржавы;
- на лекавыя сродкі аптэчнага вырабу;
- па аплатнай карце «Халва» і іншых картах растэрміноўкі.
Сума зніжкі не можа перавышаць гандлёвую нацэнку, усталяваную на тавар, які набываецца.
Зніжка не падсумоўваецца, ўжываецца толькі адзін варыянт зніжкі, максімальны з даступных пакупніку.