Аптэка №152 г.Гродна, змесцаваная ў УАЗ «Дзіцячая паліклініка №1 г.Гродна», нядаўна пераехала ў камфортнае памяшканне з большым пляцам на першым паверсе.
Цяпер яе лёгка знайсці, бо новае месцазнаходжанне – наўпроста каля ўваходу і каля гардэробу, такую выгоду ўжо паспелі ацаніць першыя наведнікі.
Асабліва пацешыў як бацькоў, гэтак і дзеткаў яркі дызайн у стылі мультыплікацый, адмысловы куток для дзіцячай творчасці, шырокі асартымент лекавых сродкаў, вітамінава-мінеральных комплексаў, біялагічна актыўных дадаткаў, дзіцячай касметыкі і шмат якога іншага.
Уважлівы адмысловец, – Кулак Галіна Анатолеўна, пракансультуе па пытаннях ужывання і захоўвання медыкаментаў, фармавання здаровага ладу жыцця і прафілактыкі захворванняў.