У Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня 2021 года на плошчы Савецкай у г.Гродна Гродзенскае РУП «Фармацыя» узяло ўдзел у імпрэзе ў рамках правядзення медыцынска-асветніцкага праекту «Медыцынскае мястэчка». Арганізавалі інтэрактыўную выставу-прэзентацыю.
Дзеткі змаглі пазнаёміцца з аптэчным посудам, паглядзець як рыхтуюцца парашкі ў аптэках, паўдзельнічаць у конкурсе загадак, даведацца пра свежыя навіны ў сферы медыцыны і фармацыі.
Прэзентацыя выклікала вялікую цікавасць, госці з задавальненнем разглядалі аптэчныя экспанаты і задавалі цікавыя пытанні. Было весела.