У сонечны выдатны дзень 10 сакавіка аптэчны склад павіншаваў з чарговым юбілеем правізара-рэцэптара прыёмнага аддзела Кандыба Святлану Васільеўну. Святлана Васільеўна прыехала ў г.Гродна з далёкага Пермскага краю. Там яна атрымала вышэйшую адукацыю, скончыўшы Пермскі фармацэўтычны інстытут у 1984 годзе, адпрацавала размеркаванне правізарам-тэхнолагам у аптэцы №302 г.Перм. Са студзеня 1988года яе вытворчая дзейнасць злучана з Гродзенскай фармацыяй, а з 1996г. гэта цудоўная, выдатная, маладая кабета працуе ў нашым дружным калектыве. За гэты час былі і маленькія зарплаты, і пустыя палкі склада, і часы перабудовы. Але Святлана Васільеўна заўсёды заставалася аддана аптэчнаму складу. Пагадзіцеся, падобная нязменнасць выклікае велізарную павагу.
У гэты дзень у адрас юбіляра прагучалі самыя добрыя, самыя цёплыя словы ад адміністрацыі, ад прафсаюзнага камітэта, ад калегаў і супрацоўнікаў аптэчнага склада. Наша Святлана Васільеўна - чалавек неймавернай працаздольнасці, чуласці, дабрыні. Вельмі шмат супрацоўнікаў, якія працуюць цяпер на складзе, прайшлі ў яе «курс маладога ваяра». І да кожнага яна змагла знайсці індывідуальны падыход. Нягледзячы на велізарны досвед працы на аптэчным складзе, Святлана Васільеўна ўвесь час дасканаліць свае веды і навыкі, што пацвярджаецца паспяховым асваеннем ёю кампутарнай інфармацыйнай сістэмы «Аптэчны склад».
Наша дарагая Святлана Васільеўна - гэта прыклад для пераймання ўва ўсім: і ў працы, і ў побыце, і ў чалавечым камунікаванні. Мы прывыклі бачыць прамяністую усмешку на яе твары і хочацца адказваць ёй тым жа.
З павагай, калектыў аптэчнага скдада Гродзенскага РУП «Фармацыя»